«Як песня народа неўміручы наш Колас»

Напярэдадні святкавання 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа заняткі аб’яднання па інтарэсах прайшлі ў форме літаратурнай вечарыны «Як песня народа неўміручы наш Колас». Удзельнікі аб’яднання  разам з кіраўніком Антановіч Галінай Мікалаеўнай «прайшлі» па жыццёвых сцежках пісьменніка, згадалі пра яго знаходжанне ў Лунінцы (1911-1912 гг.), успомнілі асноўныя этапы яго творчага шляху. У  выкананні юных краязнаўцаў прагучалі ўрыўкі з коласаўскіх паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», а таксама шматлікія вершы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *