Пад такой назвай 21 лютага 2019 года ў нашым каледжы прайшоў другі адборачны этап абласнога фестывалю "АРТ-вакацыі 2019" прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.
У канцэртнай праграме, на суд журы было прадстаўлена 12 лепшых нумароў па выніках першага адборачнага этапу. Канцэртная праграма атрымалася насычанай, разнажанравай і вельмі цікавай, прайшла на адным дыханні. У канцэрце прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, гэта навучэнцы і работнікі каледжа. Журы адзначыла высокі ўзровень сцэнічнага майстэрства, культуру паводзін на сцэне, разнастайнасць жанраў, мастацкае і рэжысёрскае рашэнне, а таксамаі «стыльнасць» некаторых нумароў. Хочацца пажадаць усім удзельнікам мастацкай самадзейнасці творчага патэнцыялу, старання, энтузіязму, тварыць і развіваць свае здольнасці для дасягнення новых вяршынь!