Аб'яднанне па інтарэсах "Краязнаўства"

Друкаваны орган аб'яднання па інтарэсах – газета "Краязнаўчы веснік"

Краязнаўчы веснік №1
Краязнаўчы веснік №2
Краязнаўчы веснік №3
Краязнаўчы веснік №4
Краязнаўчы веснік №5

 Мэ­ты:

  • усебаковае вывучэнне свайго рэгіёну,  па­шырэн­не ве­даў пра міну­лае і сён­няшні дзень свай­го краю, даследванне рэгіянальнай культурна- гістарычнай і прыроднай спадчыны;
  • прывіццё пат­рэбнасці ў дзей­сным кло­паце пра бу­дучы­ню свай­го краю,  пра папулярызацыю і за­хаван­не яго куль­тур­най і пры­род­най спад­чы­ны.

Тэматычны план

№ п/п Назва раздзелаў Усяго гадзін Тэарэтычныя

заняткі

Практычныя заняткі
1 Уводна-азнаямляльныя заняткі 6 5 1
2 Мінулае і сучаснае роднага краю 48 27 21
3 Культурная і духоўная спадчына 42 12 30
4 Беларускі народны каляндар 27 12 15
5 Прыродная спадчына 18 12 6
6 Мой радавод 24 9 15
7 Летапіс каледжа 24 9 15
8 Славутыя імёны Бацькаўшчыны 21 12 9
9 Старонкі ваеннай гісторыі роднага краю 48 15 33
10 Выніковыя заняткі 2 2
Усяго: 260 115 145

Задачы вывучэння раздзелаў:

“Уводна-азнаямляльныя заняткі”
– знаёмства з мэтамі, задачамі, графікам  і планам работы аб’яднання па інтарэсах; правіламі тэхнікі бяспекі.

Мінулае і сучаснае роднага краю
– даследванне заканамернасцей узнікнення і развіцця беларускага этнасу, яго духоўнай і матэрыяльнай культуры, сучасных этнічных асаблівасцей рэгіёна і традыцый мясцовага краязнаўства. 

“Культурная і духоўная спадчына
– вывучэнне асаблівасцей рэгіянальных з’яў і элементаў этнічнай, свецкай і рэлігійнай культуры,  літаратуры, мастацтва, фальклору, пошук і аднаўленне механізмаў пераемнасці мясцовых культурных традыцый.

“Беларускі народны каляндар”
– 
вывучэнне свят, абрадаў, імён і фальклору з беларускага  народнага календара (асенні, зімовы, вясновы, летні цыклы).

 “Прыродная спадчына”
 – вывучэнне, захаванне і аднаўленне прыроднай спадчыны рэгіёна, даследванне прыродных комплексаў, іх асобных элементаў у якасці неад’емнай часткі гістарычнага і культурнага жыцця чалавека. 

“Мой радавод”
– 
складанне асабістага радаводу, даследванне сямейных традыцый і рэліквій. 

“Летапіс каледжа”
 – вывучэнне летапісу УА “Лунінецкі ДППТК”, знаёмства з вядомымі выпускнікамі, прапаганда дасягненняў каледжа.

“Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
– аднавіць і захаваць для нашчадкаў імёны і гістарычныя здзяйсненні людзей, што праславілі край вынікамі сваёй творчай і прафесійнай дзейнасці, воінскімі і грамадзянскімі подзвігамі.

 “Старонкі ваеннай гісторыі роднага краю”
 – даследванне гераічных і трагічных падзей ваеннага ліхалецця, часоў рэвалюцыйнага і нацыянальна - вызваленчага руху ў рэгіёне; захаванне памяці аб падзеях і выніках Вялікай Айчыннай вайны, аб іншых старонках ваеннай гісторыі краю.