16 красавiка адкрыты ўрок па беларускай літаратуры, праведзены ў групе №26 Антановіч Галінай Мікалаеўнай, пакінуў глыбокае і цэласнае ўражанне.
Тэма ўрока: Аповесць Янкі Сіпакова «Кулак». Выкладчык прадэманстравала ўменне гарманічна спалучаць тэарэтычны матэрыял з актыўнай пазнавальнай дзейнасцю навучэнцаў.
Выкарыстанне разнастайных форм і метадаў работы спрыяла высокаму ўзроўню ўключанасці і зацікаўленасці навучэнцаў.
Урок праходзіў у атмасферы ўзаемапавагі, супрацоўніцтва і інтэлектуальнага пошуку.
Асаблівая ўвага была нададзена выхаваўчаму патэнцыялу ўрока.
Ён садзейнічаў фарміраванню патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы і павагі да гістарычнай памяці.
Змястоўна і тактоўна была закранута тэма трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Памяць ліквідатараў, якія загінулі, ратуючы свет, і ўсіх, хто стаў ахвярай чарнобыльскай катастрофы, ушанавалі хвілінай маўчання.
Высокая культура маўлення, выразнасць і меладычнасць беларускай мовы Галіны Мікалаеўны стваралі спрыяльную эмацыянальную атмасферу.
Урок вызначаўся лагічнасцю пабудовы, метадычнай граматнасцю і значнай выхаваўчай каштоўнасцю.

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий