Напярэдадні святкавання 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа заняткі аб'яднання па інтарэсах прайшлі ў форме літаратурнай вечарыны "Як песня народа неўміручы наш Колас". Удзельнікі аб'яднання  разам з кіраўніком Антановіч Галінай Мікалаеўнай "прайшлі" па жыццёвых сцежках пісьменніка, згадалі пра яго знаходжанне ў Лунінцы (1911-1912 гг.), успомнілі асноўныя этапы яго творчага шляху. У  выкананні юных краязнаўцаў прагучалі ўрыўкі з коласаўскіх паэм "Новая зямля", "Сымон-музыка", а таксама шматлікія вершы.

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий