Пад такой назвай 22 сакавіка 2018 года ў нашым каледжы прайшоў другі адборачны этап абласнога агляду-конкурсу сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню  «СПАДЧЫНА».

У актавай зале была арганізавана своеасаблівая выстава народнай творчасці “З бабулінага куфэрчыка…” і выстава конкурсных работ “Макет славутасці роднага краю” і экспанат тэхнічнай творчасці "Сімвал рэгіёну".

У канцэртнай праграме, на суд журы было прадстаўлена 11 лепшых нумароў па выніках першага адборачнага этапу. Канцэртная праграма атрымалася насычанай, разнажанравай і вельмі цікавай, прайшла на адным дыханні. У канцэрце прынялі ўдзел каля 60  чалавек, гэта навучэнцы і работнікі каледжа. Журы адзначыла высокі ўзровень сцэнічнага майстэрства, культуру паводзін на сцэне, разнастайнасць жанраў, мастацкае і рэжысёрскае рашэнне, а таксамаі «стыльнасць» некаторых нумароў. Хочацца пажадаць усім удзельнікам мастацкай самадзейнасці творчага патэнцыялу, старання, энтузіязму, тварыць і развіваць свае здольнасці для дасягнення новых вяршынь!

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий