1 лістапада ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства” прысутнічалі на XI Лунінецкіх краязнаўчых чытаннях, якія прайшлі ў Лунінецкай раённай бібліятэцы. Ім прадставілася добрая магчымасць паслухаць грунтоўнае даследаванне “Лунінецкая картаграфія і назвы вуліц” С.А.Яначкіна, выпускніка СШ №2 г.Лунінца. У ходзе правядзення чытанняў выступалі і абменьваліся ўражаннямі мясцовыя краязнаўцы і літаратары: В. Туміловіч, І. Панасюк, С. Нефідовіч, В. Жылко, В. Пінігін, А. Хаўдзееў і інш.