КЛУБ АМАТАРАЎ ПАЭЗІІ «НАТХНЕННЕ»
Усялякая паэзія ёсць выражэнне душэўнага стану.
А.Бергсан
Сачыненне вершаў – гэта не праца, а стан.
Р.Музіль
Пры бібліятэцы нашага каледжа ўжо 18 гадоў існуе клуб аматараў паэзіі «Натхненне», якім кіруе бібліятэкар Вера Яўгенаўна Скіба. Гэты клуб аб’яднаў пачынаючых паэтаў-навучэнцаў, большасць твораў якіх напісана па-руску, але ёсць і беларускамоўныя.
У 2002 годзе ўзнікла ідэя: лепшыя вершы пачынаючых паэтаў выдаць асобным зборнікам, які атрымаў назву па назве клуба - «Натхненне».
У 2005 годзе клубам было выпушчана другое выданне «Крама жыцця» – зборнік вершаў старэйшага ўдзельніка клуба, выкладчыка матэматыкі каледжа Пятра Георгіевіча Богдана. У зборнік увайшлі гумарыстычныя вершы аўтара, а таксама вершы, прысвечаныя маці і жонцы.
У 2006 годзе выйшаў трэці зборнік вершаў «Голос вдохновения». У гэтым зборніку змешчаны вершы навучэнак Майсак Святланы, Туровіч Святланы, Дзягцярык Вольгі і інш. Вершы самыя розныя па тэматыцы: клопат пра лёс Радзімы, прыроды; радасць жыцця без вайны і інш. Верш "Радзімазнаўца", які напісала Майсак Святлана, прысвечаны Мікалаю Калянковічу, пісьменніку з Лунінеччыны. Гэты верш быў адпраўлены на конкурс вершаў, які праводзіла газета «Лунінецкія навіны», і прызнаны лепшым.
У 2009 годзе выйшаў зборнік вершаў «Я настоящая…» навучэнкі Любові Вячорка, які засведчыў не толькі вялікую працу аўтара, але і яе талент. Лірыка Любові – гэта пошукі сябе, сэнсу быцця, кахання і чаканне шчасця. Дзякуючы свайму таленту навучэнка выбрала свой далейшы шлях: стала студэнткаю філалагічнага факультэта УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
У 2012 годзе быў выпушчаны пяты зборнік вершаў, які мае назву “ОткровеньЯ”. Аўтар – навучэнка каледжа Квяткоўская Святлана.
У 2013г. быў выдадзены шосты зборнік – зборнік сцэнарыяў кіраўніка аб’яднання “ В часы досуга”
Нашы пачынаючыя паэты – пастаянныя ўдзельнікі паэтычных конкурсаў: «Да Дня Святога Валянціна», «Зямля бацькоў – мая зямля», якія аб’яўляюцца раённымі газетамі «Лунінецкія навіны» і «Інформ-прагулка». Шмат разоў яны станавіліся лаўрэатамі і пераможцамі конкурсаў, узнагароджваліся дыпломамі і лістамі падзякі. Клуб супрацоўнічае таксама з газетай «Переходный возраст».
У маі 2008 года праходзілі Дні культуры Швецыі ў Беларусі. 23 мая на базе нашага каледжа праводзіўся фінал паэтычнага конкурса. Сярод васьмі фіналістаў было трое нашых навучэнак: Любоў Вячорка, Дзіна Валасюк і Інга Грасевіч.
14 чэрвеня 2011 года навучэнкі Дзіна Валасюк, Семесенка Анастасія, Вандзіч Іна прымалі ўдзел у конкурсе юнацкай паэзіі.
На базе нашага каледжа чатыры гады запар праходзілі раённыя «Каласавіны».
Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны», пачынаючы з 2006 года, арганізоўвае літаратурна-краязнаўчыя і навукова-практычныя канферэнцыі памяці лунінецкага пісьменніка Мікалая Калінковіча, у якіх прымаюць удзел і нашы пачынаючыя паэты. Вынікам гэтых канферэнцый стаў выхад у свет серыі кніг «Лунінецкая памяць».
У першай кнізе, якая выйшла ў 2006 годзе, змешчаны верш «Радзімазнаўца» навучэнкі нашага каледжа Майсак Святланы, які яна прысвяціла М.Калінковічу. У выніку маладая аўтарка была адзначана спецыяльным прызам газеты.
У другой кнізе, што ўбачыла свет у 2007 годзе, змешчаны яшчэ адзін верш Майсак Святланы - «Успамін», а таксама верш «Чарнобыльская малітва» Алексяйчука Ігара.
Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць: «Юнацкая паэзія – гэта паэзія дарослая».