5 лістапада ў лекцыйнай зале нашага каледжа прайшлі чарговыя “Каласавіны”, прысвечаныя памяці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 3 лістапада адзначалася 138 гадоў з дня яго нараджэння.

На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Лунінецкага краязнаўчага таварыства Вадзім Вітальевіч Жылко, кіраўнік творчага клуба “Муза” Вольга Сцяпанаўна Грыдзюшка, кіраўнік клуба “Літаратурная правінцыя” Віктар Андрэевіч Пінігін. Прысутнічалі таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства” і  навучэнцы-пачынаючыя паэты.

У ходзе мерапрыемства кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства” Г.М.Антановіч расказала пра ролю Я. Коласа ў развіцці  беларускай літаратуры, пра  яго знаходжанне ў Лунінцы і Сінкевічах,  а таксама  ў в.Люсіна Ганцавіцкага раёна.  З  вялікай цікавасцю прысутныя паглядзелі падрыхтаваную ёю прэзентацыю “Літаратурна-этнаграфічный музей Якуба Коласа”. Музей знаходзіцца  ў школе аг. Люсіна.

У выкананні Лушчык Ксеніі прагучаў урывак з паэмы “Сымон-музыка”, Жук Вольгі – урывак з паэмы “Новая зямля”, Ірыны Серады – верш “Восень”.

Далей выступалі госці мерапрыемства. В.Жылко ўзгадаў некаторыя малавядомыя факты біяграфіі Я.Коласа, звязаныя з Лунінеччынай, расказаў пра некаторыя краязнаўчыя даследаванні і падарыў каледжу  чарговае краязнаўчае выданне “Лунінецкі сшытак №19-20”.

В.Грыдюшка парадавала прысутных чытаннем сваіх вершаў “Прайшло ўжо і бабіна лета…”, “Хрызантэмы”, “Роднай мове”, “Ліфту”.

В.Пінігін расказаў пра тое, што ў яго творчасці ёсць шмат вершаў пра наш край і г.Лунінец, прачытаў некалькі сваіх беларускамоўных вершаў “А  яшчэ раскажу пра цудоўны наш горад”, “Памочнік”, а таксама верш на рускай мове “Осенняя рапсодия”.

Бібліятэкар каледжа В.Я.Скіба расказала пра дзейнасць пачынаючых паэтаў: Громаву Ульяну, навучэнку групы 14 і Краснікава Аляксея,  навучэнца групы 8с. Аб’явіла пераможцаў у конкурсе на лепшы верш пра маму – Каляду Дар’ю, навучэнку групы 34, і на лепшае сачыненне пра маму – Лушчык Ксенію, навучэнку групы 24.

У заключэнне ўдзельнікі “Каласавін” абмяняліся ўражаннямі, пажадалі ўсім творчага плёну і натхнення.

Ксенія Лушчык, навучэнка групы №24

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий