«Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…» пад такой назвай прайшоў першы ўрок у нашым каледжы.

Выкладчык Альшэўская Святлана Мікалаеўна нагадала навучэнцам, што “ зямля бацькоў, яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі — самае дарагое. І куды б лёс ні закінуў, з ёй ніколі не парвецца душэўная сувязь. Кожны чалавек павінен ведаць пра адметнасці сваёй малой радзімы.”

Святлана Мiкалаеўна заклікала ўсiх юнакоў і дзяўчат зберагчы мову, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перададзены нам продкамі, скрозь вякі, як каштоўныя знакі памяці.

У прыемнай абстаноўцы прагучалі песні “Журавы” (пад выкананнем навучэнкі гр.№24 Рабцэвіч Алены), “Беларусь”, (пад выкананнем майстра п/н Харытановіча І.С.).

Шмат прыгожых слоў прагучала пра наш родны край-Лунінеччыну.

Мая Лунінеччына

Тут - Лунінеччына мая!

Маёй Радзімы --тут крыніца!

Мне хараством тваіх палёў,

Тваёй вадзіцы не напіцца

Тут першы крок і першы ўрок

І радасць першага пазнання

Маланкі гнеў, матулін спеў

Імгненні чыстага кахання………..

……………………………..

 

Мая Радзіма –Лунінец

Табой мы можам ганарыцца!!!

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий