12 снежня мы, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства”, наведалі наш раённы краязнаўчы музей. Пазнавальную і цікавую экскурсію для нас правяла супрацоўнік музея Дзіна Грушэўская. Яна расказала пра гісторыю горада з часу першага ўпамінання  1449г. і да сучаснасці. Экспазіцыя музея нас уразіла мноствам старадаўніх экспанатаў, сярод якіх абраз Божай Маці Казанскай XIXст., метрычная кніга Язвінскай царквы 1892г., шмат прадметаў сялянскага побыту. Ёсць рэшткі прылад працы, посуду эпохі неаліту і перыяду жалезнага веку. У музеі ўшанавана памяць песняра Беларусі Я.Коласа, герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: Давыдава М.С., Петрушэўскага А.В., Багданава П.М.  і інш.

Пасля экскурсіі нас запрасілі на выставу-ярмарку вырабаў ручной работы “Лунінецкі млын”, якая праводзіцца другі раз. 16 лунінецкіх майстроў прдставілі свае вырабы ў розных тэхніках: салодкая фларыстыка, палімерная гліна, ювелірная смала, дрэва,  халодны фарфор, дэкупаж і др.

Можна з упэўненасцю зазначыць, што Лунінеччыне ёсць чым ганарыцца. Самае вялікае багацце – гэта сумленныя, творчыя і працавітыя людзі.

Дзмітрый Якавец, навучэнец гр.№15,
Ласюкова Вікторыя, навучэнка гр.№34

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий