11 снежня ў нашым каледжы пабывалі журналіст, краязнаўца Таццяна Канапацкая і паэт Міхась Скобла. На сустрэчы з імі прысутнічалі навучэнцы групы №24, а таксама члены аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства”.
Сустрэчу адкрыла Таццяна Канапацкая, якая заклікала любіць і шанаваць родны край, той куточак, адкуль пачалася наша дарога ў вялікі свет.
Міхась Скобла прыгадаў, што на Лунінеччыне бывае часта і ў нашай установе адукацыі таксама не першы раз. Ён расказаў пра сваю малую радзіму – мястэчка Дзярэчын, што на Гродзеншчыне. Прэзентаваў кнігу пра род Сапегаў, а таксама 100 нумар часопіса “Дзеяслоў”, у якім змешчаны яго паэтычныя творы. Прысутным вельмі спадабалася аўтарскае чытанне вершаў, прысвечаных Лунінцу, рацэ Нёман, паэту Рыгору Барадуліну і інш.
Сустрэча пакінула шмат прыемных уражанняў.
Г. М. Антановіч, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства”