Стала добрай традыцыяй штогод ў самым пачатку заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства” наведваць этнаграфічны куточак  нашага каледжа, які знаходзіцца ў інтэрнаце.   Кіраўнік нашага аб’яднання Галіна Мікалаеўна расказала пра гісторыю стварэння куточка, а таксама пра экспанаты сабраныя ў ім: начоўкі, маслабойкі, прасы, сярпы, свяцільні, нажніцы для стрыжкі авечак, калаўроты, верацёны, гліняныя міскі, гладышы; самавар, прылады для ткацкага станка, фрагменты адзення,  лапці, а таксама тканыя і вышываныя вырабы...

Мы змаглі не толькі паглядзець, але і патрымаць у руках розныя вырабы, якія сведчаць пра розум, талент  і гаспадарлівасць нашых продкаў.  Народныя майстры і майстрыхі былі людзьмі працавітымі, творчымі.  Якімі цудоўнымі арнаментамі аздоблены фартушкі, кофты, шнуроўкі! Колькі цярпення спатрэбілася, каб сплесці лапці з лазы!  Колькі таленту і замілавання  ўлажыў невядомы майстар у гліняныя вырабы!

У наш час не знікае цікавасць да мінулага, да багатай матэрыяльнай спадчыны нашага народа.  Мы пастараемся  захаваць яе і па магчымасці папоўніць экспазіцыю  этнаграфічнага куточка.                 

Самандык Лана і Серада Ірына, навучэнкі гр.№14

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий