24 верасня мы пабывалі на экскурсіі каля вакзала, які па праву лічыцца сэрцам горада Лунінца.  З аповеду кіраўніка нашага аб’яднання Галіны Мікалаеўны мы даведаліся, што Палеская чыгунка была пабудавана ў 1880-е гг. і сыграла асноўную ролю ва ўзбуйненні горада.  Лунінец – важнае перакрыжаванне, дзе сышліся лініі на Брэст і Гомель, Баранавічы і Сарны. Галіна Мікалаеўна звярнула нашу ўвагу на тое, што на будынку сучаснага вакзала, пабудаванага ў канцы 1950-х гг., размешчаны мемарыяльныя дошкі ў гонар рабочых лунінецкага чыгуначнага вузла, якія  прымалі ў 1905г. актыўны ўдзел у рэвалюцыйных выступ-леннях, а таксама ў памяць аб знакамітых людзях, наведваўшых Лунінец у розны час.          Унутры вакзала мы звярнулі ўвагу на рэпрадукцыі карцін, на якіх адлюстравана будаўніцтва чыгункі ў непраходных палескіх балотах.
Далей мы адправіліся ў сквер побач з вакзалам і  ўбачылі  памятны знак – мадэль паравоза XIXст. як сімвал прызнання той ролі, якую Палеская чыгунка сыграла ў лёсе Лунінца.

Пятроў Васіль, навучэнец гр. №21

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий