Стала добрай традыцыяй ў самым пачатку заняткаў аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўства” наведваць этнаграфічны куточак  нашага каледжа, які размешчаны ў інтэрнаце.  Як заўсёды нас вітала гаспадыня Валянціна Мікалаеўна Баўкуновіч,  якая расказала шмат цікавага пра задуму  стварэння куточка, пра  розныя экспанаты: начоўкі, маслабойку, посуд, прылады для прасавання бялізны, плеценыя лапці, адзенне нашых продкаў, тканыя і вышываныя вырабы...
На працягу мінулага навучальнага года мы таксама займаліся збіраннем старадаўніх рэчаў,  і вырашылі перадаць іх у этнаграфічны куток. Мы перадалі серп, падковы, чаўнок, вышываны ручнік, стары нямецкі кубак. Тым самым далучыліся да добрай справы: збору і захаванню матэрыяльнай спадчыны продкаў. Намі  вырашана працягваць  гэту справу і ў бягучым навучальным годзе.

                     Ласюкова Вікторыя, навучэнка гр.№34,

                      Ласюкова Дзіяна , навучэнка гр.№14

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий